https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распачатая крымінальная справа па факце ДТЗ у Талачынскім раёне, у якім загінулі варатар ФК "Віцебск", яго жонка і сын


Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачало крымінальную справу па факце ДТЗ у Талачынскім раёне.
Як паведамляе СК, 17 снежня прыблізна ў 18.40 на 544-м кіламетры аўтадарогі М1 блізу вёскі Рамашкава 27-гадовы кіроўца Kia Rio не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Mercedes Benz Sprinter з 59-гадовым мужчынам за рулём.

У выніку ДТЗ вадзіцель "Кіа", яго 25-гадовая жонка і шасцігадовы сын памерлі на месцы здарэння (раней футбольны клуб "Віцебск" паведаміў, што загінулы — варатар каманды Андрэй Шчарбакоў.). Яшчэ адно дзіця, трохгадовы хлопчык, шпіталізаванае. Вадзіцель "Мерседэса" не пацярпеў.

У межах неадкладных следчых дзеянняў праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная карціна слядоў. Прызначаныя экспертныя даследаванні спецыялістамі ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці, скіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў ДТЗ.

Распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек).

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, за 14 дзён снежня зарэгістраваныя 53 ДТЗ, у якіх былі траўмаваныя або загінулі людзі.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2018
 
Дата публикации:18.12.2018
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:399
 
Ключевые слова:
Происшествия Автокатастрофа Андрей Щербаков ФК Витебск Футбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме