https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на турніры ў Катары


Беларускі спартсмен Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у г. Доха.
Турнір з`яўляецца кваліфікацыйным да Алімпіяды-2020 у Токіа.

У вагавой катэгорыі да 109 кг беларускі атлет у суме дваябор`я паказаў лепшы вынік 401 кг (183 - у рыўку, 218 - у штуршку). У гэтай катэгорыі за медалі змагаліся 10 спартсменаў.

Як паведамлялася раней, беларусы Яўген Ціханцоў (вагавая катэгорыя - 96 кг) прынёс беларускай зборнай бронзавую ўзнагароду, Вадзім Ліхарад (73 кг) падняўся на вышэйшую прыступку п`едэстала.

Завершыцца турнір 23 снежня.

22 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:301
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Тяжёлая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме