https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Талісман Лесік набыў білеты на цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў


Лісяня Лесік стала адным з першых уладальнікаў папяровых білетаў на ІІ Еўрапейскія гульні.
Талісман гульняў набыў сёння білеты на цырымонію адкрыцця мультыспартыўнай падзеі, якая пройдзе 21 чэрвеня 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама".

Білеты адрозніваюцца арыгінальным дызайнам і рознымі ступенямі аховы.

Як адзначыў начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максім Кашкалда, у сучасным свеце больш папулярны анлайн-продажы, але білеты на наступныя старты можна будзе набыць і ў касах "Цікетпро" па ўсёй Беларусі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб`ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.

19 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
II Европейские Игры Спорт в Беларуси Билеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме