https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў Цяньцзіні


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11-ы нумар рэйтынгу WTA) атрымала другую вікторыю на турніры ў кітайскім Цяньцзіні з прызавым фондам $750 тыс.
У сённяшнім паядынку за выхад у чвэрцьфінал беларуска без асаблівых праблем узяла верх над полькай Магдай Лінет (84) - 6:1, 6:3, затраціўшы ўсяго 1 гадзіну 12 мінут.

У 1/4 фіналу Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж японкай Місакі Доі (154) і Тымеяй Бачынскі (329) са Швейцарыі. Напярэдадні ў матчы 1/16 фіналу Арына Сабаленка абыграла Сафію Кенін (50) з ЗША - 7:6 (7:4), 4:6, 6:0.

На турніры ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $250 тыс. беларуска Вера Лапко (62) у першым крузе адзіночнага разраду была мацнейшая за швейцарскую тэнісістку Белінду Бенчыч (41) - 1:6, 6:1, 6:0.

Сёння ў 1/8 фіналу беларуска сустрэнецца з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай (35). У парным разрадзе Вера Лапко і Мэндзі Мінела з Люксембурга згуляюць з бельгійска-шведскім тандэмам Кірстэн Фліпкенс / Юхана Ларсан.

У парным разрадзе турніру ў Ганконгу, прызавы фонд якога складае $750 тыс., беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма перамаглі аўстралійска-сербскі тандэм Арына Радзіёнава / Аляксандра Круніч - 4:6, 6:2, 10:8.

10 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:356
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме