https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская футбольная зборная перамагла зборную Люксембурга выйшла на першае месца ў сваёй групе Лігі нацый


У перадапошнім матчы групавога раўнда Лігі нацый беларуская футбольная зборная перамагла на выездзе Люксембург — 2:0 (Драгун, 37, 54) і выйшла на першае месца ў групе 2 найслабейшай лігі D.
Склад гасцей: Гарбуноў, Драгун, Мартыновіч, Шытаў, Савіцкі (Балановіч, 72), Глеб (Пуціла, 74), Сарока (Сігневіч, 85), Сівакоў, Маеўскі, М.Валадзько, Стасевіч. Папярэджанні атрымалі Сарока (71) і Драгун (83).

Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 16:13 на карысць беларускай зборнай (першы тайм — 12:6), з іх у створ варот — 8:3 (5:2), вуглавыя ўдары — 7:3 (5:1), штрафныя ўдары — 19:18 (6:9), афсайды — 0:0 (0:0), валоданне мячом (у %) — 49:51 (52:48), дакладнасць пасоў (у %) — 78:77 (82:79), дакладнасць пасоў (у абсалютных лічбах) — 379/484 : 361/470 (240/294 : 203/256).

У іншым матчы групы Малдова перамагла на выездзе Сан-Марына — 1:0 (Дамашкан, 78).

Становішча каманд: Беларусь — 11 пунктаў (розніца мячоў 8-0), Люксембург — 9 (10-3), Малдова — 8 (3-4), Сан-Марына — 0 (0-14).

Заключны матч 18 лістапада каманда Ігара Крывушэнкі правядзе ў Сан-Марына. Каб застацца на першым месцы і працягнуць барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2020, ёй дастаткова згуляць унічыю.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 лістапада 2018
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:453
 
Ключевые слова:
УЕФА Лига наций Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме