https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскія "Цмокi" перамаглі "Балкан" у розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа


Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" атрымалі перамогу над балгарскім "Балканам" у дамашнім матчы першага групавога этапу Кубка ФІБА-Еўропа.
Сустрэчу на паркеце сталічнага Палаца спорту 14 лістапада "Цмокі" пачалі вельмі актыўна, выйграўшы першую чвэрць з розніцай 12 пунктаў. Гэты разрыў падапечныя Аляксандра Круцікава захавалі і да вялікага перапынку. Пасля яго гаспадары прадаўжалі кантраляваць ход гульні і ў выніку перамаглі з лікам 84:73 (24:12, 18:18, 29:23, 13:20).

Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Стэфан Мудзі, які набраў 31 пункт. У першым крузе спаборніцтваў "Цмокi" ўступілі "Балкану" з рэзультатам 81:95. Акрамя таго, чэмпіёны Беларусі абмяняліся перамогамі з бельскім клубам "Монс-Эно" - 89:82 (дома) і 79:86 (у гасцях), а таксама перамаглі на сваёй арэне кіпрскі АЕК з лікам 87:75.

Свой апошні паядынак першага групавога этапу мінчане правядуць 21 лістапада ў Ларнацы супраць АЕКа. Становішча каманд цяпер такое: "Балкан" - 8 пунктаў (5 матчаў), "Цмокi" - 8 (5), "Балкан" - АЕК - 6 (4) "Монс-Эно" - 5 (4). Кіпрыёты 14 лістапада прымалі бельгійцаў.

Да паездкі ў Ларнаку "Цмокi" 18 лістапада ў Маскве правядуць свой 7-ы пыядынак Адзінай лігі ВТБ супраць дзеючага чэмпіёна ЦСКА.

У шасці папярэдніх сустрэчах "драконы" атрымалі адну вікторыю, перамогшы на выездзе саратаўскі "Аўтадар". Маскоўскія армейцы выйгралі ўсе 7 сваіх паядынкаў "банкаўскага" турніру.

15 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:412
 
Ключевые слова:
Баскетбол Спорт в Беларуси Кубок Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме