https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр вядомы беларускі футбольны трэнер Іван Савосцікаў


На 77-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі футбольны трэнер Іван Савосцікаў, паведаміла прэс-служба ФК "Дынама" (Мінск) позна ўвечары 19 ліпеня.
"Сапраўдная легенда нашага клуба, беларускага футбола. Ён быў шчырым і выдатным чалавекам, душой і сэрцам кожную хвіліну свайго жыцця перажываў за родны клуб і быў побач з ім нават у тыя моманты, калі было вельмі цяжка..." — адзначаецца ў некралогу.

Іван Савосцікаў — бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1963 года, фіналіст Кубка СССР у складзе мінскага "Дынама". Працаваў у камандзе трэнерам (1978—1986) і старшым трэнерам (1986—1988). Кіраваў камандай у драматычным фінале Кубка СССР-1986/87 супраць кіеўскага "Дынама", калі яна, ведучы 3:1, у выніку прайграла па пенальці. У 1992—2000 гадах узначальваў моладзевую зборную Беларусі. Бацька футбаліста Кірыла Савосцікава.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2018
 
Дата публикации:20.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:562
 
Ключевые слова:
"Динамо" Минск Иван Савостиков Некролог Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме