https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вільнюс з 1 ліпеня ўводзіць турыстычны падатак


Вільнюс з 12.00 1 ліпеня ўводзіць турыстычны падатак. Усім турыстам, якія будуць прыязджаць у літоўскую сталіцу, трэба будзе плаціць падатак, які складзе 1 еўра ў суткі.
Ад выплаты турыстычнага збору будуць вызвалены непаўналетнія турысты і інваліды. Таксама да пачатку 2019 года ад падатку вызвалены вялікія групы турыстаў. Адзначаецца, што гэта мера дапаможа гораду палепшыць інфраструктуру для турыстаў і ўмацаваць канкурэнтаздольнасць літоўскай сталіцы на міжнароднай арэне.

За збор новага падатку будуць адказваць кампаніі, якія прадастаўляюць паслугі пражывання. Пры гэтым збор не ўключаецца ў кошт жылля, яго турысты будуць плаціць асобна, у час засялення ў гасцініцу або арандаваную кватэру.

Гаспадары жылля кожны месяц абавязаны будуць пералічваць сабраныя ад выплаты падатку сродкі на рахунак адміністрацыі Вільнюскай мэрыі.

Згодна з папярэднімі падлікамі, турыстычны падатак дасць магчымасць папоўніць гарадскую казну ў 2019 годзе на 2 млн еўра.

18 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2018
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:469
 
Ключевые слова:
Вільня Литва Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме