https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская байдарка-чацвёрка заваявала золата ЧЕ ў Бялградзе


Беларусы лідзіравалі з сярэдзіны дыстанцыі і не дазволілі супернікам сябе апярэдзіць.
Мужчынская байдарка-чацвёрка з Беларусі заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе.

Кірыл Нікіцін, Віталь Бялько, Ілля Федарэнка і Раман Петрушэнка ў фінале на 1000 метраў паказалі выдатны вынік. Спартсмены ўжо да сярэдзіны дыстанцыі ўпэўнена лідзіравалі і не дазвалялі супернікам сябе апярэдзіць. Такім чынам, беларусы фінішыравалі першымі і паказалі вынік 2 хвіліны 48,841 секунды.

На другім месцы апынуліся весляры з Славакіі, бронза дасталася іспанскім байдарачнікам.

Раней, у першы дзень фіналаў чэмпіянату Еўропы, залатую ўзнагароду ў каноэ-адзіночцы на 500 метраў выйграла беларуска Алена Ноздрава. Спартсменка паказала вынік 2 хвіліны 03,53 секунды і паставіла сусветны рэкорд.

Таксама ў актыве ў беларускай каманды ёсць срэбны медаль на 500 метраў — вызначылася жаночая байдарка-чацвёрка.

Завершыцца Чэмпіянат Еўропы ў Бялградзе ў нядзелю, 10 чэрвеня.

Мінск, 9 чэрвеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:09.06.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:686
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Гребля Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме