https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віталь Кутузаў правёў адкрыты ўрок па італьянскай сістэме


У сталічных школах з`явіліся першыя футбольныя падрыхтоўчыя класы да "Інтэр Акадэміі ФШМ-Мінск", дзе дзеці змогуць займацца спортам па перадавых еўрапейскіх методыках.
У сярэдзіне сакавіка ў Беларусі італьянскі футбольны клуб "Інтэр" адкрыў акадэмію, заключыўшы пагадненне з мінскай школай Мікалая Мурашкі. 20 красавіка ў Мінску ў сярэдняй школе №19 пачаў працаваць першы падрыхтоўчы клас да "Інтэр Акадэміі".



Першы занятак фізкультурай у новым фармаце правёў вядомы беларускі футбаліст Віталь Кутузаў, які прыбыў спецыяльна з Італіі, каб пазнаёміць юных футбалістаў і іх бацькоў з асаблівасцямі падрыхтоўкі па італьянскай сістэме.

"Мэта — дапамагчы дзецям зразумець, ці любяць яны футбол, дапамагчы палюбіць ім футбол. Дапамагчы і бацькам накіраваць сваіх дзяцей у патрэбнае рэчышча", — сказаў Кутузаў.

Па словах экс-футбаліста, калі дзецям спадабаецца гэта гульня, ён прыйдзе ў прафесійную дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, якая дапаможа яму расці далей.

"Калі ў нас атрымаецца зарадзіць у дзецях любоў, у нас атрымаюцца вялікія зоркі і вялікія футбалісты", — сказаў на заканчэнне Кутузаў.

Кутузаў са сваім спартовым ток-шоу "90 пытанняў аб футболе" наведае мінскія школы, дзе плануецца адкрыць класы. Усяго да 1 верасня ў сталіцы збіраюцца адкрыць 30 падобных класаў.

Sputnik, 20 красавіка 2018
 
Дата публикации:20.04.2018
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:969
 
Ключевые слова:
Футбол Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме