https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Без шкоды прыродзе: у Гродне пройдуць спаборніцтвы па паляванню на 3D-жывёл


Паляўнічыя з усяго свету сабяруцца ў Гродне на Міжнародны турнір па 3D-стральбе з лука.
Гродна рыхтуецца прыняць Міжнародны турнір па 3D-стральбе з лука "Вясновае паляванне", спаборніцтвы пройдуць у нашай краіны ў чацвёрты раз.

"3D-стральба — гэта від спорту, які імітуе паляванне, але не шкодзіць прыродзе і жывёлам. У якасці мішэні тут выступаюць 3D-фігуры жывёлаў у натуральную велічыню. Спартсмэн павінен трапіць як мага бліжэй да сэрца жывёлы і за гэта атрымае неабходныя для перамогі балы", — патлумачылі арганізатары.

На тэрыторыі базы адпачынку "Прывал" на некалькі дзён сабяруцца прадстаўнікі з Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Эстоніі, Малдовы — усяго 15 краін. Назіраць за іх майстэрствам у складзе журы будзе Алег Лаўрэнцьеў — адзіны беларускі лучнік, які выступаў на Чэмпіянаце свету і Кубку свету ў ЗША.  

19 мая пройдзе адборачны тур, падчас якога ўдзельнікі павінны прайсці каля 4 кіламетраў па перасечанай мясцовасці і папасці ў 48 мішэняў. Фінал адбудзецца 20 мая.

Спаборніцтвы арганізаваныя прыватным прадпрыемствам "Арчэры Клаб" сумесна з Беларускай федэрацыяй стральбы з лука. Акрамя іх турніры такога фармату на Беларусі ніхто не праводзіў.


Мінск, 11 красавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:11.04.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:652
 
Ключевые слова:
Гродна Охота Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме