https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мікалай Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам "Алімпійскіх надзей"


Хакейная каманда "грыфонаў", у якой выступае сын кіраўніка дзяржавы, перамагла ў турніры, у фінале абыграўшы сталічных "мядзведзяў".
Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалай стаў лепшым бамбардзірам турніру сярод юнакоў "Алімпійскія надзеі".

1 красавіка ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" адбыўся заключны тур спаборніцтваў. На лёд выйшлі каманды "Грыфоны" і "Мядзведзь". Сустрэча завяршылася з лікам 7:2 (3:0, 3:0, 1:2) на карысць "грыфонаў". Мікалай Лукашэнка адзначыўся дзвюма закінутымі шайбамі і дзвюма галявымі перадачамі.



Перамога над "Мядзведзем" прынесла "Грыфонам" чэмпіёнскі тытул. Другое месца ў турніры занялі юныя хакеісты з "Алімпа" (Брэсцкая вобласць), трэцяе дасталася "мядзведзям", чацвёртае атрымаў "Міраж" (Магілёўская вобласць).

Чэмпіёнаў асабіста павіншаваў кіраўнік дзяржавы. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел вядомыя беларускія хакеісты Андрэй Мезін, Сяргей Стась, Алег Антоненка і Андрэй Міхалёў.

Па выніках турніру былі вызначаны лепшыя гульцы:

лепшы галкіпер — Мікіта Вольскі ("Грыфоны")
лепшы абаронца — Аляксандр Яраховіч ("Алімп")
лепшы нападаючы — Данііл Пазнякоў ("Мядзведзь")
лепшы бамбардзір — Мікалай Лукашэнка (7 галоў і 5 дзейсных перадач)

Дарэчы, "Грыфоны" сустракаліся з "Мядзведзем" у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў студзені гэтага года. Тады мацнейшымі былі "мядзведзі" (4:3).

Мінск, 1 красавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:01.04.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1039
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей "Золотая шайба" "Олимпийские надежды"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме