https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Многія беларускія санаторыі значна знізілі кошт пуцёвак на першы квартал 2018 года


Аб гэтым паведаміла 28 лістапада на прэс-канферэнцыі дырэктар прыватнага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" Марына Гнядая.
"Тым, хто плануе адпачыць, паправіць здароўе, варта звярнуць увагу на тое, што многія санаторыі значна знізілі цэны на пуцёўкі на I квартал 2018 года. У іх ліку санаторыі сістэмы "Белпрафсаюзкурорт", "Белаграздраўніца". Толькі адзінкавыя санаторыі павысілі цэны ў параўнанні з IV кварталам 2017 года", - адзначыла Марына Гнядая.

Паводле яе слоў, у апошнія гады назіраецца рост унутранага турызму.

"Беларусы ўсё часцей праяўляюць цікавасць да нашых турысцкіх аб`ектаў. Гэта датычыцца і навагодніх, калядных тураў. На гэты момант такія прапановы ёсць у 44 санаторыях, у іншых браніраванне ўжо закрыта. У кожным санаторыі арганізавана забаўляльная праграма, навагодні банкет. Некаторыя здраўніцы ўключаюць гэтыя паслугі ў кошт пуцёўкі. Што датычыцца арганізацыі лячэння ў перыяд навагодніх свят, то ёсць аб`екты, у якіх медыкі будуць працаваць без выхадных", - расказала Марына Гнядая.

Яна таксама адзначыла, што большасць санаторыяў адмовілася ад устанаўлення строгіх графікаў заездаў, якія цяпер магчымы з любой даты. Беларускі тураператар ПНВУП "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму", створаны ў 2007 годзе, спецыялізуецца на ўнутраным і ўязным турызме ў Беларусі.

28 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2017
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:715
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Санаторное лечение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме