https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зубраня і васілёк маглі б стаць талісманамі Еўрагульняў у Мінску


Такое меркаванне выказала чэмпіёнка свету ў бегу на 800 м Марына Арзамасава перад ад`ездам на лёгкаатлетычны планетарны форум у Лондан.
Вясёлае зубраня ў беларускай вышыванцы цалкам падышло б у якасці талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў, сталіцай якіх праз два гады стане Мінск.

На думку праслаўленай бягухі, усе ведаюць, што зубр з`яўляецца адным з самых яркіх і пазнаваемых сімвалаў Беларусі. Што датычыцца талісмана, то ён абавязкова павінен быць гарэзлівым, таму зубраня можа стаць такім персанажам. Прычым, лічыць Марына, яно можа быць розным, паколькі ў праграме Еўрагульняў будзе шмат спартыўных дысцыплін, і мастакі могуць апрануць зубраня ў форму розных відаў спорту.

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі лічыць, што нараўне з прадстаўнікамі свету жывёл у якасці талісмана Еўрагульняў-2019 можна выкарыстоўваць, як пісаў Максім Багдановіч, "цвяток радзiмы" васілёк.

Паўдзельнічаць у адкрытым рэспубліканскім конкурсе па распрацоўцы талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў можа любы жадаючы. Для гэтага трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя.

Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты").

З падрабязнасцямі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайтах Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і БЕЛТА.

Уладальнікі трох прызавых месц атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі.

4 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:934
 
Ключевые слова:
II Европейские Игры Талисман Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме