https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Армейскія міжнародныя гульні — 2017" стартавалі на тэрыторыі пяці дзяржаў


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
29 ліпеня ў ваенна-патрыятычным парку культуры і адпачынку Узброеных сіл Расіі "Патрыёт" (Маскоўская вобласць) стартавалі "Вайсковыя міжнародныя гульні — 2017". Яны пройдуць па 12 жніўня на тэрыторыі пяці дзяржаў.

Сёлета свае каманды ў розных конкурсах заявілі 28 дзяржаў, яшчэ сем краін накіравалі на іх сваіх прадстаўнікоў у якасці назіральнікаў.

Праграма гульняў уключае 28 конкурсаў (у тым ліку пяць новых), зборная Узброеных сіл Беларусі возьме ўдзел у 13 з іх. Мяркуецца, што гульні стануць самымі маштабнымі армейскімі спаборніцтвамі ў 2017 годзе па колькасці ўдзельнікаў — у конкурсах будуць удзельнічаць каля двух тысяч вайскоўцаў.

Прадстаўнікі беларускай арміі выступяць у міжнародных конкурсах "Танкавы біятлон", "Воін Садружнасці", "Чыстае неба", "Ключы ад неба", "Верны сябар", "Інжынерная формула", "Бяспечны маршрут", "Майстры артылерыйскага агню", "Снайперскі рубеж","Бяспечнае асяроддзе","Выдатнікі вайсковай разведкі","Ваенна-медыцынская эстафета" і "Палявая кухня". У трох з іх — "Выдатнікі вайсковай разведкі", "Ваенна-медыцынская эстафета" і "Палявая кухня" — беларускія вайскоўцы прымаюць удзел упершыню.

Самым эфектным традыцыйна стане "Танкавы біятлон". Некаторыя каманды выступяць на сваіх танках — гэта зборныя Кітая (Type- 96), Індыі (Т-90) і Беларусі (Т-72 Б3), раней на ўласнай тэхніцы выступалі толькі беларускія і кітайскія танкісты. Спаборніцтвы будуць складацца з індывідуальных заездаў, трох паўфінальных і фінальнай эстафет — у іх прымуць удзел 55 экіпажаў.

Па выніках лёсавання каманда Беларусі будзе выступаць на танках зялёнага колеру ў трэціх заездах разам з камандамі з Зімбабвэ, Ірана і Казахстана. Першы раз на трасе танкавага біятлона беларускія вайскоўцы будуць спаборнічаць у хуткасці і меткасці 30 ліпеня, другі і трэці экіпажы выйдуць на трасу 1 і 5 жніўня адпаведна.

Этап "Індывідуальная гонка" стане самым працяглым — з 29 ліпеня па 1 жніўня і з 4 па 6 жніўня. Па выніках індывідуальных заездаў будзе складзены рэйтынг лепшых экіпажаў. Першыя тры стануць пераможцам і прызёрамі этапу "Індывідуальная гонка".

Па суме вынікаў трох экіпажаў ад кожнай краіны будуць вызначаны 12 каманд — паўфіналістаў "Танкавага біятлону", якія з 8 па 10 жніўня выявяць чатыры лепшыя зборныя на фінальную эстафету.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2017
 
Дата публикации:30.07.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1135
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме