https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лошыцкая сядзіба ў Мінску запрашае на "Майскія музычныя вечары"


"Майскія музычныя вечары" пройдуць у філіяле Музея гісторыі Мінска "Лошыцкая сядзіба" 13, 20 і 27 мая, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Гасцей чакаюць канцэртныя праграмы "Вясенняя серэнада", "Музыка ў беларускіх сядзібах".

"І жыццё, і слёзы, і любоў..." Наведвальнікі змогуць пачуць вакальныя і інструментальныя кампазіцыі розных жанраў і стыляў у выкананні таленавітых маладых музыкантаў.

Канцэрты адбудуцца ў 19.00. Для дзяцей да сямі гадоў уваход бясплатны. Ініцыятары майскіх музычных вечароў - удзельнікі міжнароднага праекта Young Voices, якія традыцыйна выступаюць у гістарычных месцах - музеях, палацах і замках.

У бальнай зале Лошыцкай сядзібы прагучыць музыка беларускіх, рускіх і еўрапейскіх кампазітараў мінулых эпох.

Мэта арганізатараў мерапрыемства - адраджэнне багатых традыцый музычных салонаў XVIII - пачатку XX стагоддзяў, папулярызацыя класічнай музыкі і музычнай спадчыны Беларусі.

12 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1151
 
Ключевые слова:
Классика Музыка Лошыца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме