https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка паднялася з 683-га на 201-е месца ў рэйтынгу ВТА


Вікторыя Азаранка, якая вярнулася ў тэніс пасля нараджэння дзіцяці, паднялася з 683-га на 201-е месца ў рэйтынгу ВТА.
У залік пайшло выступленне беларускай спартсменкі на Уімблдонскім турніры, дзе яна дайшла да 1/8 фіналу (чацвёрты круг).

Азаранка пакуль з`яўляецца чацвёртай ракеткай Беларусі. Наперадзе Аляксандра Сасновіч (пасля адкрытага чэмпіянату Англіі перамясцілася з 89-га на 100-е месца), Арына Сабаленка (са 136-га на 120-е) і Вольга Гаварцова (са 141-га на 144-е).

У мужчынскім парным рэйтынгу АТП Максім Мірны апусціўся з 46-га на 58-ы радок, Андрэй Васілеўскі — падняўся з 86-га на 65-ты. На Уімблдоне абодва спартсмены дайшлі да чвэрцьфіналу (год таму Мірны выбыў у паўфінале, Васілеўскі не ўдзельнічаў).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2017
 
Дата публикации:17.07.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Виктория Азаренко Теннис Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме