https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы выступяць на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі


Беларускія атлеты выступяць у дзевяці відах спорту на летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі, які з 23 па 30 ліпеня пройдзе ў венгерскім Дзьёры, паведамілі ў прэс-службе НАК.
23 ліпеня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія праводзін юных атлетаў на спартыўны форум. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі НАК, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму і генеральнага спонсара НАК Белаграпрамбанка.

Беларуская дэлегацыя ў 2017 годзе будзе самай шматлікай за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў летніх ЕЮАФ: 96 маладых атлетаў паспаборнічаюць за медалі ў дзевяці розных дысцыплінах. Упершыню на фестывалі Беларусь будуць прадстаўляць адразу дзве жаночыя каманды па гульнявых відах спорту - валейболе (U-18) і баскетболе (U-16).

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч падкрэсліў, што ўсе балельшчыкі вераць у кожнага спартсмена і задача - змагацца за кожны сантыметр, кожную секунду і паказаць свой лепшы асабісты рэзультат.

Капітанам беларускай каманды на ЕЮАФ будзе лёгкаатлет Аляксей Александровіч, які ў Дзьёры выступіць у штурханні ядра.

Кожнаму юнаму спартсмену ад Белаграпрамбанка быў уручаны талісман беларускай каманды Агрык.

Летні ЕЮАФ у Венгрыі пройдзе па дзесяці відах спорту: баскетболе, веласпорце, гандболе, гімнастыцы, валейболе, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, тэнісе і веславанні на байдарках і каноэ. Арганізатары абяцаюць ператварыць спаборніцтвы ў сапраўднае свята, якое падорыць шмат незабыўных уражанняў усім яго ўдзельнікам і натхніць атлетаў на новыя здзяйсненні.

Усяго на дванаццаці летніх фестывалях беларусамі заваявана 79 узнагарод (21 залатая, 21 срэбная і 37 бронзавых).

Звязда, 23 ліпеня 2017
 
Дата публикации:23.07.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:845
 
Ключевые слова:
Национальный комитет Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме