«У сувязі з пагаршэннем крымінагеннай абстаноўкі і аб’яўленнем уладамі Эквадора надзвычайнага становішча настойліва рэкамендуем устрымацца ад наведвання гэтай краіны да ўрэгулявання сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Эквадоры, неабходна няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых улад, звярнулі ўвагу ў міністэрстве.
У ведамстве нагадалі, што найбліжэйшая беларуская дыпмісія знаходзіцца ў Калумбіі. Тэлефон для сувязі: +57 (314) 211-7551.
Звязда, 10 студзеня 2024