«У верасні пройдуць Сусветныя гульні сяброўства, у якіх мы плануем прыняць удзел. Таксама Расійская Федэрацыя звярнулася ў наш адрас, каб пяць відаў адбыліся ў Беларусі. Гэта акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, сучаснае пяцібор’е, веласпорт на трэку і скачкі на батуце. Мы разглядаем прапанову і гатовы выступаць і заўзець за яркія выступленні нашых спартсменаў», — падкрэсліў Аляксандр Дараховіч у праграме «Вынікі тыдня».
Сусветныя гульні сяброўства пройдуць з 15 па 29 верасня 2024 года ў Екацярынбурзе і Маскве. У праграму спаборніцтваў увайшлі 33 віды спорту.
Звязда, 22 студзеня 2024