https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкая вобласць прэзентавала ў Маскве эканамічны і турыстычны патэнцыял


Комплексная прэзентацыя Брэсцкай вобласці адбылася 30 лістапада ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

Брэстчына прадставіла эканамічны, інвестыцыйны і турыстычны патэнцыял, а таксама сваю культурную спадчыну.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў Маскве ўжо прайшлі падобныя прэзентацыі Гродзенскай, Гомельскай абласцей і Мінска. "Сёння - дзень Брэсцкай вобласці, - сказаў дыпламат. - Брастаўчанам ёсць што паказаць - патэнцыял вобласці сапраўды вялікі як у прамысловай сферы, так і ў вытворчасці аграрнай прадукцыі. Аснову экспарту складаюць мяса, каўбасы, кансерваваная рыба і морапрадукты, малако і малочная прадукцыя".

Пасол паведаміў, што Брэсцкая вобласць падтрымлівае гандлёва-эканамічныя сувязі з 79 рэгіёнамі Расіі. Найбольш актыўна гандлёвыя адносіны складваюцца з Масквой і Санкт-Пецярбургам, Маскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцямі. Брэстчына падпісала 18 пагадненняў аб супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі.

"Факт правядзення сённяшняга мерапрыемства ў такім фармаце наглядна пацвярджае існуючы ўзаемны інтарэс, які, паводле майго глыбокага пераканання, знойдзе сваё адлюстраванне ў рэалізацыі шэрага практычных праектаў", - адзначыў на прэзентацыі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Сяркоў.

Ён выказаў упэўненасць, што эфектыўнасці інтэграцыйных працэсаў у вялікай ступені садзейнічаюць цесныя партнёрскія кантакты паміж беларускімі і расійскімі рэгіёнамі.

"Добрай традыцыяй стаў узаемны абмен візітамі не толькі афіцыйных дэлегацый, але і бізнес-колаў, аграрыяў, работнікаў вытворчасці, моладзі. Як вядома, самая лепшая дыпламатыя - гэта народная", - падкрэсліў Міхаіл Сяркоў.

У час прэзентацыі былі прадстаўлены магчымасці Брэсцкага тэхнапарку, свабоднай эканамічнай зоны "Брэст", транспартна-лагістычнага цэнтра "Белтэрмінал".

На выстаўцы суб`ектаў гаспадарання Брэсцкай вобласці прэзентаваны кампаніі "Санта Брэмар", "Савушкін прадукт", Брэсцкі мясакамбінат, Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", канцэрн "Брэстмясамалпрам", Баранавіцкі малочны камбінат, Кобрынскі масларобна-сыраробны камбінат і іншыя.

Гасцямі прэзентацыі сталі прадстаўнікі ўрадаў Масквы, Маскоўскай вобласці, рэгіёнаў Расіі, інтэграцыйных органаў, дзелавых колаў, а таксама акрэдытаваных у Маскве дыпламатычных місій.

У час прэзентацыі ў прэс-цэнтры комплексу адбылася сустрэча Міхаіла Сяркова з прадстаўнікамі Беларуска-расійскага экспертнага клуба. Яны абмеркавалі пытанні развіцця міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей, пашырэння і паглыблення ўзаемадзеяння аналітычных цэнтраў у Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.

30 лістапада 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

 
Дата публикации:30.11.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Спорт и Туризм
Просмотров:959
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Брэст Товарооборот Выставка Презентация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме