Дыстанцыю 15 км 28-гадовая спартсменка, для якой п`едэстал на этапах КМ стаў першым у кар`еры, прайшла без промахаў на агнявых рубяжах (і адпаведна без штрафных хвілін) і фінішавала з вынікам 47 хвілін 31,3 секунды.
Юркевіч на 1 хвіліну 17,3 секунды адстала ад пераможцы, немкі Лауры Дальмайер (0+0+1+1), і на 1 хвіліну 1,5 секунды — ад францужанкі Анаіс Бескон, якая заняла другое месца (0+0+0+1).
Надзея Скардзіна стала 43-й (+6.29,8;2+1+1+2), Ірына Крыўко—- 46-й (+6.51,1; 2+2+1+2), Анастасія Кінунен (Дубарэзава) — 72-й (+8.39,5; 0+3+3+1), Крысціна Ільчанка — 85-й (+11.19,3; 1+4+1+4) сярод 100 удзельніц.
1 снежня ў Эстэрсундзе пройдзе мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2016
Мінск, 1 снежня 2016