https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Васіль Кірыенка перамог у міжнароднай гонцы з раздзельным стартам у Францыі


Беларус Васіль Кірыенка перамог у міжнароднай гонцы Chrono des Nations з раздзельным стартам, якая прайшла ў Францыі.
Адзін з мацнейшых беларускіх гоншчыкаў, які выступае за прафесійную каманду Skyteam, дыстанцыю 51 км пераадолеў за 1 гадзіну 4 мін 8 сек.

Васіль Кірыенка апярэдзіў іспанца Джонатана Нікаласа Кастраўеха на 5 сек, які заняў другое месца ў падагульняючым пратаколе, і датчаніна Марціна Тофт Мадсэна, які размясціўся на трэцім месцы (+59 сек).

Беларускі велагоншчык станавіўся пераможцам Chrono des Nations і ў 2015 годзе. У сезоне шасэйных гонак, які завяршаецца, Васіль Кірыенка заняў другое месца ў гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету ў г. Доха, а на Алімпійскіх гульнях у Рыа не змог трапіць на п`едэстал гонару, завяршыўшы выступленне на 17-м месцы.

24 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1096
 
Ключевые слова:
Chrono des Nations Велоспорт Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме