Спецыяльна брэндаваныя аўтобусы ўжо курсуюць па маршрутах №100 і №1.
"Праект рэалізаваны НАК сумесна з Мінгарвыканкамам і прадпрыемствам "Мінсктранс". Ён накіраваны на папулярызацыю алімпійскага руху, а таксама закліканы падтрымаць беларускіх спартсменаў на Гульнях у Рыа", - паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.
У маючых адбыцца XXXI летніх Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Бразіліі з 5 па 21 жніўня, прымуць удзел больш за 120 беларускіх спартсменаў у 25 відах спорту.
Звязда, 31 ліпеня 2016