"Мы спецыяльна не думаем, калі і куды нас дапусцяць - спартсмены ў поўным аб`ёме выконваюць свае трэніровачныя планы, каб у любы момант у аптымальнай форме выйсці на старт, паказаць высокі рэзультат і парадаваць балельшчыкаў. Калі беларусам давядзецца выступаць, напрыклад, на Алімпіядзе, у нейтральным статусе, без дзяржаўнай сімволікі, то мы пасля вяртання дадому разгорнем свой сцяг", - падкрэсліў Міхаіл Пракапенка.
Ён таксама адзначыў, што ў 2023 годзе сумесна з расійскімі калегамі было праведзена вельмі шмат спаборніцтваў. Прычым каляндар галоўных стартаў быў сінхранізаваны з чэмпіянатамі свету і Еўропы, каб на пік формы спартсмены выходзілі менавіта ў гэтыя тэрміны. Дзякуючы супрацоўніцтву з расіянамі і іншымі дружалюбнымі краінамі спаборніцтваў стала нават больш, а гэта дае магчымасць праверыць на справе не толькі мацнейшых атлетаў, але і бліжэйшы рэзерв. У гэтым працэсе важнейшую ролю адыгрываюць трэнеры, якія працуюць са спартсменамі на розных узроўняў падрыхтоўкі, адзначыў Міхаіл Пракапенка.
Менавіта падрыхтоўцы трэнерскіх кадраў, новым методыкам работы ў розных відах спорту прысвечана сённяшняя канферэнцыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. У ёй прымаюць удзел каля 400 спецыялістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Аб сваіх метадах вядзення трэніровачнага працэсу расказалі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская, старшы трэнер каманды Любоў Чаркашына, старшы трэнер зборнай Беларусі па сучасным пяцібор`і Анатоль Ткачэнка, дзяржтрэнер па хакеі Яўген Ворсін і іншыя вядомыя спецыялісты.
21 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
21 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА