https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія атлеты перад Алімпіядай прайшлі тэсціраванне ў лабараторыях Варшавы і Дрэздэна


Аб гэтым расказаў у праграме "Контуры" ў эфіры тэлеканала АНТ першы намеснік міністра спорту і турызму, шэф місіі беларускай дэлегацыі ў Рыа-дэ-Жанэйра Аляксандр Гагіеў.
Беларускія атлеты перад стартам на XXXI Алімпійскіх гульнях прайшлі тэсціраванне ў антыдопінгавых лабараторыях Варшавы і Лондана. Паводле слоў аднаго з кіраўнікоў спартыўнага ведамства, Беларусь актыўна супрацоўнічае з міжнароднымі антыдопінгавымі арганізацыямі і прытрымліваецца пазіцыі за чысты спорт.

"Усе пробы, якія былі ўзяты ў ходзе падрыхтоўкі да маючых адбыцца Гульняў у Рыа, былі правераны ў лабараторыях Варшавы і Дрэздэна. Гэта нятанная забава", - расказаў першы намеснік міністра. Аляксандр Гагіеў, каменціруючы сітуацыю з адхіленнем мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, падкрэсліў, што Мінспорту і турызму і НАК актыўна ўдзельнічаюць у працэсе, каб даказаць невінаватасць атлетаў.

"Будзем змагацца за кожнага спартсмена да апошняга дня. У сітуацыі з веслярамі не да канца зразумела, на чым грунтавалася рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ аб адхіленнні беларусаў ад Гульняў. Дакладных доказаў прадстаўлена не было. Усё з нейкіх слоў і меркаванняў. Больш як два з палавінай месяцы, пасля таго як упершыню былі выстаўлены прэтэнзіі да нашых весляроў, была цішыня", - адзначыў Аляксандр Гагіеў.

Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт накіруюць 18 ліпеня пакет дакументаў у спартыўны арбітражны суд у Лазане, каб аспрэчыць рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ аб гадавой дыскваліфікацыі беларускіх весляроў.

18 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:793
 
Ключевые слова:
Олимпиада Допинг Гребля Спорт в Беларуси Рио-де-Жанейро
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме