https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спартыўны арбітражны суд у Лазане не настроены зацягваць справу беларускіх весляроў


Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў у ходзе прэс-канферэнцыі, на якой размова ішла аб дыскваліфікацыі мужчынскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ.
Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане не настроены зацягваць справу беларускіх весляроў. 18 ліпеня беларускі бок адправіў у Лазану іск на 19 старонках.

"Разлічваем ужо на гэтым тыдні атрымаць адказ з CAS аб тым, ці будзе рашэнне вынесена да Алімпіяды або справу будуць разглядаць пасля Гульняў. У нас часу мала, але яго дастаткова, каб мы пазмагаліся за правы беларускіх атлетаў. У выпадку, калі не ўдасца разгледзець справу да 5 жніўня, то мы настойваем, каб беларускія весляры адправіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра. Паколькі ніякіх сур`ёзных абвінавачанняў камандзе не прад`яўлена", - адзначыў Анатоль Котаў.

Генеральны сакратар НАК падкрэсліў, што выканкам Міжнароднай федэрацыі каноэ не меў права прымаць рашэнне аб дыскваліфікацыі атлетаў.

"Не праводзілася дысцыплінарнага расследавання адносна спартсменаў, няма матэрыялаў паліцэйскага вобыску. Толькі меркаванні, у адрозненне ад каманд з Румыніі і Казахстана, дзе ёсць даказаныя выпадкі прымянення сур`ёзных прапаратаў. Калі члены выканкама былі ўпэўнены ў сваім рашэнні, то чаму мянялі яго некалькі разоў у ходзе перагавораў з намі", - канстатаваў Анатоль Котаў.

18 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Гребля Дисквалификация Допинг Олимпиада Рио-де-Жанейро Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме