https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Марыя Мамашук заняла першае месца на міжнародным турніры па барацьбе ў Іспаніі


Марыя Мамашук заняла першае месца на міжнародным турніры па барацьбе "Гран-пры Іспаніі", які завяршыўся ў Мадрыдзе, паведамілі ў Беларускай федэрацыі барацьбы.
Спартсменка выступала ў вагавой катэгорыі да 63 кг.

У першым паядынку на турніры беларусцы процістаяла чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету і Еўрапейскіх гульняў Настасся Грыгор`ева з Латвіі. Паядынак Марыя Мамашук выйграла з лікам 6:2.

У чвэрцьфінале яна была мацнейшая за Моі Нюгрэн са Швецыі - 14:0, за выхад у фінал будучая пераможца адолела балгарку Таюбе Юсэйн - 7:0.

У вырашальным паядынку Марыя Мамашук перамагла нігерыйку Абарудуду Блесінг - 4:2.

У Мадрыдзе на "Гран-пры Іспаніі" зборная Беларусі была прадстаўлена адной спартсменкай. Усяго ж у турніры прынялі ўдзел атлеты з 27 краін.

11 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:957
 
Ключевые слова:
Борьба Испания Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме