https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ізраільская авіякампанія Arkia пачала выконваць рэгулярныя палёты па маршруце Тэль-Авіў — Мінск


Пра гэта паведамляе прэс-служба сэрвісу па браніраванні авіябілетаў tickets.by.
Ізраільская авіякампанія Arkia (Arkia Israeli airlines) пачала выконваць рэгулярныя палёты па маршруце Тэль-Авіў — Мінск. Беларусь стала адной з 34 краін, у якіх прадстаўлены камерцыйныя інтарэсы авіякампаніі.

Новы рэгулярны авіяперавозчык Arkia з красавіка па чэрвень будзе ажыццяўляць палёты ў Тэль-Авіў па панядзелках і пятніцах, а з ліпеня 2016 года яшчэ і па серадах, з магчымасцю наступных стыковак на ўнутраныя рэйсы ў Эйлат (Ізраіль).

У залежнасці ад даты білеты з Мінска ў Тэль-Авіў і назад каштуюць ад 255 еўра.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, кошты на білеты фарміруюцца на падставе спажывецкага попыту, які дыктуе рынак. У Мінск выконваюць рэйсы самалёты Embraer-195. Першым рэйсам 18 красавіка ў нацыянальны аэрапорт Мінск прыбылі 79 чалавек.

Паводле дадзеных статыстыкі, больш 35.000 пасажыраў штогод лётае па маршруце Мінск — Тэль-Авіў — Мінск.

Arkia — другая па велічыні авіякампанія Ізраіля, заснаваная ў 1950 годзе для выканання палётаў з поўдня на поўнач краіны. У 2016 годзе больш за 1.600.000 пасажыраў скарысталіся паслугамі авіякампаніі на ўнутраных і міжнародных маршрутах. База авіякампаніі знаходзіцца ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна. Дадатковы хаб — у аэрапорце Здзе-Доў у Тэль-Авіве.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2016
 
Дата публикации:20.04.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Беларусь-Израиль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме