https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меліціна Станюта стала бронзавым прызёрам у практыкаваннях з булавамі на "Гран-пры Масквы"


Лідар беларускай каманды па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта стала бронзавым прызёрам у практыкаваннях з булавамі на "Гран-пры Масквы".
За выступленне яна атрымала ад суддзяў 18,316 бала. Лепш за беларуску кампазіцыю з булавамі выканалі расіянкі Маргарыта Мамун - 18,950 бала (першае месца) і Арына Аверына - 18,350 (другое месца).

У трох астатніх відах (практыкаванні са стужкай, мячом і абручом) Меліціна Станюта заняла чацвёртыя месцы.

У мнагабор`і турніру вядучая беларуская гімнастка размясцілася на пятым радку падагульняючага пратакола - 72,249. Перамогу па суме чатырох практыкаванняў святкавала расіянка Аляксандра Салдатава - 74,066 бала. Другая беларуска Кацярына Галкіна заняла 12-е месца - 67,765 бала.

Адначасова з дарослымі спаборніцтвамі ў Маскве прайшоў турнір "Alina cup" на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Аліны Кабаевай.

Юніёрка Аліна Гарнасько ўзнялася на верхнюю прыступку п`едэстала гонару ў практыкаваннях са скакалкай (16,200 бала) і булавамі (16,750 бала), таксама беларуска стала трэцяй у практыкаванні з абручом (16,100 бала).

Чарговымі буйнымі спаборніцтвамі беларускіх грацый стане этап Кубка свету, які з 24 па 26 лютага пройдзе ў фінскім Эспа.

22 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.02.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Художественная гимнастика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме