https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Талісманам беларускай спартыўнай дэлегацыі на II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры стане Агрык


Аб гэтым стала вядома на цырымоніі провадаў беларускай спартыўнай дэлегацыі ў Нарвегію.
У час урачыстай цырымоніі намеснік старшыні праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргей Чугай уручыў першаму віцэ-прэзідэнту НАК Максіму Рыжанкову сімвалічную мяккую цацку, якая будзе ў кожнага беларускага юнага спартсмена.

Персанаж Агрык распрацаваны Белаграпрамбанкам - генеральным спонсарам НАК Беларусі, ён ужо выступаў у якасці талісмана на I Еўрапейскіх гульнях у Баку, дзе беларускія спартсмены заваявалі 43 медалі.

На II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях выступяць 16 беларускіх спартсменаў (8 юнакоў і 8 дзяўчат), якія прадставяць краіну ў сямі відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, снаўбордзе, фігурным катанні (танцы на лёдзе), хакеі з шайбай (індывідуальнае майстэрства).

Усяго ж у спаборніцтвах у Лілехамеры ў 15 відах спорту прымуць удзел больш за 1 тыс. чалавек з 70 краін.

5 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:855
 
Ключевые слова:
Олимпийские игры Спорт в Беларуси Лиллехаммер
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме