Падагульняючае становішча каманд вызначалася ў сустрэчы зборных Славакіі і Швейцарыі. Гаспадары турніру атрымалі ўпэўненую перамогу 4:0 і сталі першымі.
Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса раней правяла два матчы. На старце турніру, 11 лютага, беларусы ўступілі славакам 1:2, а ў наступнай гульні, 12 лютага, былі мацнейшымі за швейцарцаў - 3:1.
У ходзе падрыхтоўкі да майскага чэмпіянату свету нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў красавіку бягучага года правядзе шэраг матчаў у Еўрапейскім хакейным выкліку з камандамі Францыі, Латвіі, Швейцарыі і Германіі.
Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе з 6 па 22 мая ў Санкт-Пецярбургу і Маскве. Каманда Дэйва Льюіса на папярэдняй стадыі згуляе ў групе В: 6 мая - з Фінляндыяй, 7 мая - з ЗША, 9 мая - з Канадай, 11 мая - са Славакіяй, 13 мая - з Германіяй і 14 мая - з Венгрыяй.
15 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА