"Паводле звестак пасольства ў Егіпце, сярод пацярпелых у выніку перастрэлкі ля гатэля ў Хургадзе грамадзян Беларусі няма", — гаворыцца ў паведамленні.
Пра напад групы ўзброеных людзей на гатэль у Хургадзе стала вядома ўвечары ў пятніцу, 8 студзеня. Паводле звестак МУС Егіпта, нападнікаў было двое, яны былі ўзброеныя пнеўматычнай зброяй і нажамі. Адзін з нападнікаў, на якім таксама быў пояс смяротніка, быў застрэлены супрацоўнікамі спецслужбаў Егіпта. Другі быў затрыманы.
У выніку нападу, паводле ўдакладненых звестак, пацярпелі тры замежныя турысты. Двое з іх — аўстрыйцы, яшчэ адзін — швед.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2016
Мінск, 9 студзеня 2016