У змешанай камбінаванай эстафеце 4х50 м беларуская каманда ў складзе Паўла Санковіча, Ільі Шымановіча, Святланы Хахловай і Аляксандры Герасімені ў вырашальным заплыве паказала трэці рэзультат.
Лідзіравалі ў час фіналу зборныя Італіі, Расіі і Германіі. Аднак на заключным чацвёртым этапе Аляксандра Герасіменя змагла апярэдзіць не толькі немку, але і не даць магчымасці адабраць медаль аднаму з прызнаных спрынтараў у свеце галандцы Раномі Крамавіджоджа, якая завяршала эстафету ў камандзе Нідэрландаў.
Час беларускай эстафеты, якая выйграла бронзавую ўзнагароду, - 1 мін 39,03 сек. Другое месца ў расійскай зборнай - 1 мін 38,36 сек. Чэмпіёнамі Еўропы сталі італьянцы - 1 мін 38,33 сек.
Адразу два беларусы Яўген Цуркін і Павел Санковіч прынялі ўдзел і ў фінальным заплыве на 100 м батэрфляем. Зыходзячы з рэзультатаў сезона, яны былі ў ліку фаварытаў, але апынуліся за мяжой прызёраў. Павел Санковіч стаў чацвёртым - 50,31 сек, Яўген Цуркін заняў шостае месца - 50,50 сек. Пераможцам у гэтай дысцыпліне стаў знакаміты венгерскі плывец Ласла Чэх (49,33 сек).
У фінале чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 200 м брасам прыняў удзел Ілья Шымановіч, які паказаў восьмы рэзультат - 2 мін 07,44 сек. У трэці дзень кантынентальнага форуму ў вырашальным заплыве на 100 м вольным стылем выйдзе лідар жаночай зборнай Беларусі па плаванні Аляксандра Герасіменя. На рахунку беларускай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў 25-метровым басейне два медалі. 2 снежня ў эстафеце 4х50 м вольным стылем мужчынская зборная стала таксама бронзавым прызёрам.
4 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА