Гэта немаленькая сума склалася так: 2 млн каманда атрымала за выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, 12 млн - за пападанне ў групавую стадыю галоўнага кантынентальнага клубнага турніру.
Барысаўчанам таксама належыць 1,5 млн еўра за перамогу над "Ромай" (3:2) і 1 млн за дзве нічыі - з "Баерам" (1:1) і "Ромай" (0:0).
Пазней БАТЭ атрымае немалы "бонус" з маркетынгавага пула УЕФА. Дакладная сума пакуль не вядома, але ў мінулым сезоне доля барысаўскага клуба склала больш як 1,2 млн еўра.
Гэтыя выплаты будуць накіраваны на развіццё клубнай інфраструктуры, дзіцяча-юнацкай школы, а таксама на заахвочванне ігракоў і трэнераў каманды. Барысаўская дружына з`яўляецца самай паспяховай у беларускім футболе ў апошнія гады - футбалісты БАТЭ 12 разоў станавіліся чэмпіёнамі, 5 разоў былі ўладальнікамі Суперкубка і тройчы Кубка Беларусі.
Што датычыцца лепшых еўрапейскіх клубаў, якія прабіліся ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2015/16, то яны акрамя таго, што ўжо зарабілі, атрымаюць па 5,5 млн еўра. Тыя, хто выйдзе ў чвэрцьфінал, заробяць яшчэ па 6 млн еўра, чацвёра паўфіналістаў стануць багацейшымі яшчэ на 7 млн еўра, пераможца фінальнага паядынку стане ўладальнікам 15 млн еўра, а прайграўшы атрымае 10,5 млн еўра.
10 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА