У індывідуальных скачках адзін з лідараў беларускай каманды з рэзультатам 54,435 бала заваявала бронзавую ўзнагароду. Перамагла ў гэтым відзе праграмы кітаянка Дан Лі (57,335 бала), на другім месцы яе суайчынніца Хінгпінг Зхонг (55,975 бала). Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі чэмпіёнка Еўропы і бронзавы прызёр чэмпіянату свету Ганна Гарчанок паказала чацвёрты рэзультат - 53,400 бала.
У спаборніцтвах сярод мужчын у індывідуальных скачках спаборнічалі 67 чалавек. З беларусаў у фінал прабіўся чэмпіён Еўропы і бронзавы прызёр чэмпіянату свету Уладзіслаў Ганчароў. Яго праграму суддзі ацанілі ў 59,035 бала, што дало магчымасць прадстаўніку Віцебска размясціцца на пятым радку падагульняючага пратакола. На 3-м этапе Кубка свету не было роўных кітайскім батуцістам, першае месца ў Леі Гаа (61,370 бала), другое месца заняў Донг Донг (60,240 бала). На трэцюю прыступку п`едэстала ўзняўся Ясухіра Уеяма з Японіі (60,125 бала).
У сінхронных скачках беларускія дуэты не выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў.
Заключны этап Кубка свету па скачках на батуце адбудзецца ў Партугаліі 30 і 31 кастрычніка і стане заключнай пробай сіл напярэдадні чэмпіянату свету, які прыме дацкі Одэнсэ з 26 па 29 лістапада бягучага года.
12 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
12 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА