У трэцім туры асноўнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА барысаўскі БАТЭ прайграў іспанскай "Барселоне" з лікам 0:2 (Ракіціч, 48, 65), але застаўся на трэцім месцы ў групе Е.
Склады каманд:
БАТЭ — Чэрнік, Гайдучык, А.Валадзько (капітан), Нікаліч (Яблонскі, 65), Сігневіч (Мазалеўскі, 79), Мілунавіч, Стасевіч, Младзенавіч, Палякоў, М.Валадзько (Карніцкі, 62), Гардзяйчук. У запасе: Сарока, Алексіевіч, Рыас, Бага. Папярэджанні атрымалі Палякоў (29), М.Валадзько (43), Гайдучык (61), Карніцкі (82), Мілунавіч (83) і А.Валадзько (88).
"Барселона" — тэр Штэген, Піке, Бускетс (капітан) (Гюмба, 73), Дані Алвес, Суарэс, Неймар, Маскерана, Бартра, Мунір Эль-Хададзі (Сандра Рамірас, 70), Хордзі Альба, Серхі Раберта (Ракіціч, 18). У запасе: Брава, Адрыяна, Вермелен, Мацьё. Папярэджанні атрымалі Бускетс (23), Дані Алвес (41) і Гюмба (74).
Статыстыка матчу:
удары па варотах — 4:16 на карысць "Барселоны" (першы тайм — 0:10), з іх у створ варот — 1:6 (0:3), вуглавыя ўдары — 0:9 (0:5), штрафныя ўдары — 7:21 (4:9), афсайды — 3:1 (1:0), укідванні з аўта — 19:10 (9:7).
удары па варотах — 4:16 на карысць "Барселоны" (першы тайм — 0:10), з іх у створ варот — 1:6 (0:3), вуглавыя ўдары — 0:9 (0:5), штрафныя ўдары — 7:21 (4:9), афсайды — 3:1 (1:0), укідванні з аўта — 19:10 (9:7).
У другім матчы групы Е нямецкі "Баер" згуляў дома ўнічыю з італьянскай "Ромай" — 4:4, ведучы 2:0 і ўступаючы 2:4 (Эрнандэс, 4, з пенальці, 19, Кампль, 84, Мехмедзі, 86 — Дэ Росі, 29, 38, П`яніч, 54, Фальке, 73).
Становішча каманд у групе Е пасля трох тураў: "Барселона" — 7 ачкоў (розніца мячоў 5-2), "Байер" — 4 (9-7), БАТЭ — 3 (4-8), "Рома" — 2 (7-8).
Чацвёрты тур адбудзецца 4 лістапада. Пары сапернікаў тыя ж, толькі памяняюцца палямі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Барысаў, 21 кастрычніка 2015
Барысаў, 21 кастрычніка 2015