Як заявіў прадстаўнік Люксембурга, што цяпер старшынствуе ў ЕС, мэта такіх змяненняў: адсочваць патэнцыяльных джыхадыстаў, грамадзян Еўропы, якія накіроўваюцца ў Сірыю і Ірак або вяртаюцца адтуль.
Адпаведныя змяненні плануецца ўнесці ў другі абзац сёмага артыкула Шэнгенскага пагаднення на сустрэчы міністраў унутраных спраў і юстыцыі ў Бруселі. Сярод іншых тэм, намечаных для абмеркавання міністрамі: стварэнне да канца 2015 года адзінага рэестра даных авіяпасажыраў і адкрыццё пры Еўрапале Антытэрарыстычнага цэнтра, які павінен пачаць работу з 1 студзеня 2016 года і забяспечыць паляпшэнне каардынацыі работы праваахоўных органаў.
Акрамя таго, будзе вынесена на абмеркаванне прапанова Еўракамісіі аб абмежаваннях у гандлі зброяй. Таксама стала вядома, што Швецыя падаўжае дзеянне пагранічнага кантролю да 11 снежня ў сувязі з тэрарыстычнай пагрозай.
Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр краіны Стэфан Левен. Раней улады павысілі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі да перадкрызіснага. Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі заявіла, што мае канкрэтную інфармацыю аб магчымай пагрозе.
20 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА