https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсце вызначылі лепшых дрыфтараў года


У Брэсце сталі вядомыя пераможца і прызёры чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу. У трэці раз чэмпіёнам краіны па гэтым відзе аўтаспорту стаў мінчанін Аляксей Вішнеўскі, паведамілі арганізатары спаборніцтваў.
Арганізатарам чэмпіянату выступіла УП "АЕ-Мотарспорт", а партнёрам — кампанія "Завод Бульбашъ". Фінальная гонка адбылася ў межах Брэста. Не абышлося без нечаканасцяў — першае месца ў гэтай гонцы заняў мінчанін Андрэй Піскароў. На другім месцы апынуўся пілот Аляксей Вішнеўскі, на трэцім — Максім Шаціла. 

Яшчэ да апошняга этапу Аляксей Вішнеўскі па суме балаў забяспечыў сабе першае месца ў чэмпіянаце. Інтрыга захоўвалася ў барацьбе за другое месца, на якое прэтэндавалі два мінчаніны. У выніку ўдалае выступленне ў Брэсце прынесла Максіму Шацілу другое месца, Сяргей Сак замкнуў першую тройку. 

Усяго ж у брэсцкім мерапрыемстве ўзялі ўдзел прыкладна 20 гоншчыкаў, у тым ліку вядомы расійскі пілот Сяргей Кабаргін. Ён не ведаў сабе роўных падчас кваліфікацыйных заездаў на "пракачаным" спорткары Toyota Supra. 

Брэсцкая траса мае сярэднюю ступень складанасці — гонка была небяспечнай для пілотаў і відовішчнай для гледачоў. Так, падчас трэніровачных заездаў Андрэй Мезін урэзаўся на аўтамабілі ў бетонную агароджу. 

Паглядзець на выступленні гоншчыкаў прыйшлі прыкладна 3 тыс. чалавек. За час гонкі было спалена прыблізна 200 пакрышак прыкладна на 20 тыс. долараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2015
 
Дата публикации:17.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1095
 
Ключевые слова:
Брэст Автоспорт Дрифтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме