https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе беларусам прышчапляцца ад адзёру перад турыстычнымі паездкамі ў Расію і краіны еўрапейскага рэгіёну


Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму.
"Улічваючы неспрыяльную сітуацыю па адзёры ў сумежных краінах і высокую актыўнасць турыстычных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь у краіны Еўрапейскага рэгіёну, не выключана верагоднасць завозу адзёру, — гаворыцца ў паведамленні. — Цяпер у арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прадугледжана імунізацыя супраць адзёру для асоб, не прышчэпленых супраць гэтай інфекцыі, і грамадзян, якія выязджаюць у краіны еўрапейскага рэгіёну і Расійскую Федэрацыю". 

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, летась у краінах Еўропы было зарэгістравана больш як 8 тыс. выпадкаў адзёру. З пачатку гэтага года ў Германіі зарэгістравана больш за 2,2 тыс. выпадкаў захворвання на адзёр, акрамя таго ў чэрвені былі зафіксаваныя ўспышкі адзёру ў Бельгіі, Літве, Польшчы і Швецыі. 

У Расіі са студзеня па красавік гэтага года было зарэгістравана больш за пяцьсот выпадкаў захворвання на адзёр у 39 з 83 суб`ектаў федэрацыі. 

За мінулы год вірус адзёру завозіўся на тэрыторыю Беларусі з Расіі і Украіны прынамсі чатыры разы, захварэлі 64 чалавекі. Першы чалавек, які захварэў на адзёр у 2014 годзе, працаваў у Сочы падчас Зімніх алімпійскіх гульняў. У 2013 годзе фіксавалася 16 выпадкаў захворвання, у 2012-м — 10, у 2011-м — 51, а ў 2010-м — адзін. 

Для абароны ад адзёру медыкі рэкамендуюць вакцынацыю, якая стварае надзейны імунітэт, які захоўваецца больш за 20 гадоў. У Мінску для імунізацыі выкарыстоўваюцца камбінаваныя вакцыны, што змяшчаюць у сваім складзе жывыя вакцынавыя штамы вірусаў адзёру, эпідэмічнага паратыту і краснухі. 

Адзёр — вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца агульнай інтаксікацыяй, высокай тэмпературай, пашкоджаннем слізістых абалонак вачэй, дыхальных шляхоў і суправаджаецца сыпам. Крыніца інфекцыі — хворы чалавек. Калі чалавек раней не хварэў на адзёр і не быў прышчэплены супраць гэтай інфекцыі, то пасля кантакту з хворым заражэнне адбываецца амаль у 100% выпадкаў. Перадача ўзбуджальніка інфекцыі адбываецца паветрана-кропельным шляхам.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2015
 
Дата публикации:07.08.2015
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1317
 
Ключевые слова:
Корь Прививка Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме