Удзел у спаборніцтвах прымаюць юніёрскія (U18) зборныя Беларусі і Казахстана, а таксама жаночая і юнацкая (U16) зборныя Расіі. У трэці спаборніцкі дзень розыгрышу Кубка ПСК быў пастаўлены на паўзу, замест матчаў у класічным фармаце каманды разыгралі трафей турніру па хакеі 3×3. У паўфіналах расійскія юнакі абыгралі суайчынніц з лікам 5:2, а нашы хлопцы былі мацнейшыя за равеснікаў з Казахстана — 6:1. Хет-трыкам у складзе нашай зборнай адзначыўся Багдан Вавёрчын, па голу дадалі Яраслаў Брызгалаў, Мікіта Хадаровіч і Расціслаў Бадзілоўскі. Асноўны час у вырашальным паядынку паміж беларусамі і расіянамі завяршыўся ўнічыю — 0:0, пераможца турніру вызначыўся ў серыі булітаў, дзе дакладней апынуліся гаспадары лёду.
У заключны дзень Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба каманда Казахстана-U18 згуляе супраць жаночай зборнай Расіі (пачатак — у 10.00), а лідзіруючыя ў табліцы беларускія хакеісты прымуць Расію-U16, гэты паядынак стартуе ў дзве гадзіны дня.
Звязда, 10 лістапада 2023