У гонцы, агульная працягласць якой склала 123 км - шэсць кругоў па 20,5 км па Садовым кальцы, прынялі ўдзел 154 спартсмены, якія прадстаўлялі 26 каманд з Расіі, Украіны, Беларусі, Сербіі, Малдовы, Аргенціны, Германіі, Латвіі, Іспаніі, Казахстана, Узбекістана.
Беларусь на праведзеным старце прадстаўлялі тры каманды: велаклуб "Мінск", зборная Беларусі і РЦАП-Беларусь.
Заключны этап гонкі па Садовым кальцы каманда "Мінск" правяла паспяхова. За тры кіламетры да фінішу партнёры Сяргея Папка змаглі вывесці яго на добрую пазіцыю для фінішнага рыўка, у спрынце Сяргею не было роўных. Другое месца заняў расіянін Іван Савіцкі, трэцім фінішаваў беларус Дзмітрый Жыгуноў, які абараняе колеры каманды РЦАП-Беларусь. У дзясятку самых моцных па выніках гонкі трапіў і яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Раман Раманаў (зборная Беларусі).
Раней Сяргей Папок таксама паднімаўся на п`едэстал гонару і выйграў бронзавую ўзнагароду іншай прэстыжнай гонкі - "Кубка Масквы". Чарговым важным стартам для беларускіх велагоншчыкаў стануць "Пяць кольцаў Масквы", што пройдуць у расійскай сталіцы 5-9 мая.
4 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
4 мая 2015, Мінск
БЕЛТА