У матчы 1/8 фіналу беларуска-іспанскі тандэм абыграў індыйска-канадскую пару Леандэр Паес / Даніэль Нестар, пасеяную пад сёмым нумарам - 7:6 (7:4), 6:3. У першай сустрэчы Мірны і Лопес узялі верх над аўстрыйска-бразільскім дуэтам Аляксандр Пея / Бруна Суарэс - 6:4, 7:5.
У гульні за выхад у паўфінал Максім Мірны і Фелісіяна Лопес згуляюць з аўстралійска-брытанскай парай Джон Пірс / Джэймі Марэй. Менавіта з гэтымі сапернікамі Мірны і Лопес гулялі нядаўна ў чвэрцьфінале турніру ў іспанскай Барселоне і ўступілі ім дарогу ў паўфінал - 4:6, 7:5, 8:10.
Максім Мірны двойчы станавіўся пераможцам турніру ў іспанскай сталіцы - у 2001 годзе разам з аўстралійцам Сэнданам Столам і ў 2003 годзе разам з індыйскім тэнісістам Махешам Бхупаці. Акрамя таго, у 2002 годзе ў дуэце з Бхупаці Максім Мірны дайшоў да фіналу парнага разраду.
Цяперашні турнір на грунтавых кортах Мадрыда завершыцца ў нядзелю, 10 мая.
8 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
8 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА