Удзел у велапарадзе могуць прыняць усе жадаючыя. Веласіпедысты стартуюць ад "Мінск-Арэны" ў 15.00, праедуць па праспекце Пераможцаў да праспекта Машэрава і звернуць на фінішную пляцоўку ў парку Перамогі. Там свята прадоўжыцца міні-фестывалем на беразе Камсамольскага возера, дзе ўдзельнікі велапрабегу змогуць паўдзельнічаць у розных конкурсах, квестах і веламайстэрнях.
Арганізатарамі свята выступаюць упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, веласіпедны клуб "Мінск" і ГА "Мінскае веласіпеднае таварыства".
28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА