У Токіа беларуская каманда выйграла ў японак з лікам 3:2 матч плей-оф 2-й Сусветнай групы. Поспех забяспечыла Вікторыя Азаранка, якая перамагла ў абедзвюх адзіночных сустрэчах і разам з Вольгай Гаварцовай — у парнай.
У пачатку лютага ў Будапешце зборная Беларусі выйграла турнір у 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі і паднялася ў рэйтынгу з 24-й на 19-ю пазіцыю.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2015
Мінск, 21 красавіка 2015