https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікамі сямейнага забегу на Мінскім паўмарафоне сталі 2 тысячы дзяцей


Яны прабеглі дыстанцыю ў 1,4 кіламетра. Арганізатарамі мерапрыемства для юных спартсменаў выступілі кампаніі МТС і Белаграпрамбанк, а таксама Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.
Усяго ў Мінскім паўмарафоне прынялі ўдзел больш за 15 тысяч аматараў бегу з 17 краін: ЗША, Кітая, Швейцарыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Расіі, Аўстрыі, Турцыі і інш.

Маршрут сямейнага забегу пачынаўся ад стадыёна «Дынама» на вуліцы Кірава і праходзіў па той жа трасе, дзе беглі дарослыя ўдзельнікі Мінскага паўмарафона. 2 тысячы бегуноў да 12 гадоў з лёгкасцю пераадолелі дыстанцыю ў 1,4 кіламетра. Колькасць удзельнікаў сямейнага забегу была прыкметна большай, бо самыя маленькія спартсмены беглі разам з бацькамі, братамі і сёстрамі. А на фінішы ўсё атрымалі заслужаны медаль чэмпіёна.

Сямейны забег — гэта частка дабрачыннай ініцыятывы. Многія бацькі падчас рэгістрацыі зрабілі ахвяраванне ў падтрымку дзяцей з інваліднасцю. Пры суме дабрачыннага ўнёску ад 35 рублёў удзельнікі забегу атрымалі футболку з сімволікай спартыўнага мерапрыемства. Усе сабраныя сродкі ЮНІСЕФ накіруе на закупку спецыялізаванага абсталявання, якое дазволіць дзецям з інваліднасцю вучыцца нароўні з аднагодкамі.

Акрамя таго, асаблівай папулярнасцю ў дзяцей карысталася інтэрактыўная пляцоўка. Тут яны маглі не толькі размяцца і падрыхтавацца да старту, але і зрабіць маляўнічыя фатаграфіі, даведацца больш аб праграмах ЮНІСЕФ і развіцці інклюзіўнай адукацыі. Таксама яны наведалі пляцоўку дзіцячай лёгкай атлетыкі, абсталяваную спецыяльным інвентаром, каб пазнаёміцца з гэтым відам спорту.

Ідэя папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне знайшла актыўную падтрымку сярод супрацоўнікаў МТС. 18 чалавек аб’ядналіся ў каманду #Ябегу і далучыліся да маштабнага легкаатлетычнага забегу. Кожны з супрацоўнікаў прабег сваю камфортную дыстанцыю — 5, 10 або 21 кіламетр.

«Наша кампанія не першы год падтрымлівае дабрачынны забег у межах Мінскага паўмарафона. І гэты год не выключэнне. Сямейны забег — гэта магчымасць для дзяцей і бацькоў не толькі з карысцю правесці час, але і дапамагчы тым, хто сапраўды мае ў гэтым патрэбу. Магчыма, сярод дзяцей, якія прабеглі дыстанцыю, ёсць будучыя алімпійскія чэмпіёны, бо такія спаборніцтвы натхняюць. Акрамя таго, сёлета супрацоўнікі МТС упершыню аб’ядналіся ў каманду і прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Адна справа — назіраць з боку, а зусім іншая — выйсці на старт. Гэта патрабуе сур’ёзных намаганняў і падрыхтоўкі. І мы даказалі, што здольныя справіцца з любымі выклікамі», — адзначыў Міхаіл Панамароў, першы намеснік Генеральнага дырэктара — намеснік Генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях кампаніі МТС, удзельнік каманды МТС #Ябегу.

МТС не першы год падтрымлівае забег для дзяцей у межах Мінскага паўмарафона. У мінулым годзе дзякуючы сумеснай дабрачыннай ініцыятыве з ЮНІСЕФ у Беларусі дапамогу атрымалі выхаванцы Кобрынскага ЦВКІРа.

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 верасня 2023
 
Дата публикации:12.09.2023
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:242
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси МСинский полумарафон ЮНИСЕФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме