Сёння ў 1/16 фіналу беларус абыграў у дзвюх партыях іспанскага тэнісіста Бернабе Сапату (72) - 7:6 (7:5), 6:3. У матчы за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Герасімава будзе чэх Іржы Лехечка (29).
Ягор Герасімаў прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, дзе абыграў бельгійскага тэнісіста Зізу Бергса (172) - 6:4, 6:4 і француза Аляксандра Мюлера (80) - 6:4, 7:6 (7:3).
Заўтра ў першым раўндзе парнага разраду Ягор Герасімаў і прадстаўнік Казахстана Міхаіл Кукушкін сустрэнуцца з нідэрландскім тандэмам Робін Хаасэ / Боцік ван дэ Зандсхюлп.