У мерапрыемстве, якое адбылося падчас рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2015″, удзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, знакамітыя спартсмены і трэнеры.
Ля цэнтральнага ўваходу ў цэнтр фрыстайла маладыя дрэвы пасадзілі чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў Ала Цупер і Дзмітрый Дашчынскі, першы алімпійскі чэмпіён у гісторыі беларускага спорту канаіст Сяргей Макаранка, члены нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Аляксандра Раманоўская, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, уладальніца двух залатых і чатырох сярэбраных узнагарод Паралімпійскіх гульняў Людміла Волчак, а таксама юныя спартсмены. Разам з атлетамі актыўны ўдзел у закладцы алеі прынялі і іх трэнеры на чале са знакамітым настаўнікам лыжных акрабатаў Мікалаем Казека.
Пасадкай дрэў у цэнтры фрыстайла былі занятыя міністр спорту і турызму краіны Аляксандр Шамко, яго намеснікі Аляксандр Дубкоўскі і Міхаіл Кравец, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту «Раўбічы» Андрэй Асташэвіч, дырэктар РЦАП па прыкладных відах спорту Дзмітрый Шычко , дырэктар вучэбна-трэніровачнага цэнтра фрыстайла Валянцін Ананьеў.
Мерапрыемства было арганізавана падчас рэспубліканскай акцыі «Тыдзень леса- 2015″, прысвечанай 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акцыя праходзіць з 28 сакавіка па 4 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Яе ўдзельнікі высаджваюць дрэвы ў гонар воінаў-вызваліцеляў, дзякуючы подзвігу якіх Беларусь вось ужо сем дзесяткаў гадоў з’яўляецца мірнай і незалежнай краінай.
Што тычыцца вучэбна-трэніровачнага цэнтра фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам, то сёння ён перайшоў ад тэставага да працоўнага рэжыму, расхінуўшы свае дзверы не толькі для спартсменаў, але і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
Звязда, 4 красавіка 2015
Звязда, 4 красавіка 2015