Беларуская дружына не праводзіла матчаў з моманту апублікавання папярэдняга рэйтынгу ФІФА ў лютым, але папоўніла свой ачковы запас. Цяпер на рахунку каманды 346 ачкоў (у мінулым месяцы было 331).
Бліжэйшы паядынак беларускай зборнай, якую ў канцы мінулага года ўзначаліў новы галоўны трэнер Аляксандр Хацкевіч, намечаны на 27 сакавіка ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2016 у гасцях у каманды Македоніі. Цяпер у групе С пасля чатырох тураў становішча такое: Славакія - 12 ачкоў (розніца мячоў - 8-2), Іспанія - 9 (13-3), Украіна - 9 (6-1), Македонія - 3 (4-10), Беларусь - 1 (2-9), Люксембург - 1 (3-11). Як паведамлялася, пасля гэтага 30 сакавіка галоўная футбольная каманда краіны правядзе міжнародны таварыскі матч са зборнай афрыканскай дзяржавы Габон. Гэты паядынак адбудзецца на нейтральным полі ў турэцкім Белеку. Чакаецца, што склад ігракоў, выкліканых у зборную Беларусі на маючыя адбыцца матчы, будзе аб`яўлены 13 сакавіка.
Сапернікі беларусаў па еўракваліфікацыі займаюць наступныя пазіцыі ў сакавіцкім рэйтынгу ФІФА: 11 - Іспанія (1 130 ачкоў), 22 - Славакія (932), 31 - Украіна (838), 108 - Македонія (308), 136 - Люксембург (209). Сапернік па бліжэйшым таварыскім матчы - зборная Габона - на 54-м месцы (610).
Пазіцыі астатніх краін былога Савецкага Саюза ў рэйтынгу ФІФА такія: 33 - Расія (788), 72 - Узбекістан (483), 79 - Арменія (437), 87 - Эстонія (379), 94 - Літва (364), 95 - Латвія (361), 122 - Малдова (243), 126 - Грузія (225), 138 - Казахстан (199), 139 - Азербайджан (198), 141 - Таджыкістан (192), 144 - Туркменістан (175), 150 - Кыргызстан (146).
Топ-10 сакавіцкага рэйтынгу ФІФА:
1. Германія - 1 770 ачкоў
2. Аргенціна - 1 577
3. Калумбія - 1 499
4. Бельгія - 1 477
5. Нідэрланды - 1 415
6. Бразілія - 1 348
7. Партугалія - 1 191
8. Францыя - 1 180
9. Уругвай - 1 164
10. Італія - 1 146.