За каманду выступалі Уладзімір Чапелін (4 дадатковыя патроны), Дзмітрый Дзюжаў (3), Дзмітрый Абашаў (1) і Юрый Лядаў (3).
Узнагароды заваявалі Германія (1:13.49,5; 0+3), Нарвегія (+15,4; 0+6) і Францыя (+33,6; 0+4).
Медальны залік: Францыя — 3 залатыя, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы, Германія — 3, 1, 0, Нарвегія — 1, 2, 3, Чэхія — 1, 1, 1, Расія — 1, 1, 0, Польшча — 0, 1, 1, Канада — 0, 1, 0, Італія, Украіна, Фінляндыя — па 0, 0, 1.
15 сакавіка, у заключны дзень чэмпіянату свету, пройдуць гонкі з масавым стартам. У жаночай возьмуць удзел Дар`я Домрачава і Анастасія Дубарэзава, у мужчын Беларусь прадставіць Юрый Лядаў.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2015
Мінск, 15 сакавіка 2015